Нашчаткі Ішлі мы доўга да свабоды,
Да волі роднае ішлі.
Прайшлі марудна нашы годы,
Але свабоды не знайшлі.
Куды ж ты дзелася свабода?
Ты ўцякла куды ад нас?
Прайдуць з прыгнётам нашы годы
І смерць ужо пакліча нас.
І мы памрэм, недачакаўшысь
Свабоды Роднае зямлі.
Тая зямля, якой калісьці
Наш прах засыплюць назаўжды.
Але нашчаткі будуць верыць,
Але нашчаткі будуць жыць.
У волю будуць яны верыць
І шчыра сэрцам будуць жыць.
Яны і створаць, што захочуць,
Бо разам будуць увесь час.
І край свой Родны будуць славіць,
Успамінаць будуць пра нас.
Пра тых, у душы свабодных, вольных,
Але далёка не такіх.
Пра тых галодных і халодных
Хто быў да іх – пра тых усіх.