Мы не тыя… Жыве Беларусь! Жывуць яе нашчаткі!
Яе народ, культура, быт жыве.
І сымбалі, і вера, і свабода,
А дзеж скажыце месца для мяне?
Няма нам месца на сваёй Радзіме,
Такіх, як я ў Польшчы вельмі шмат.
Яны не могуць жыць у сваёй краіне,
Бо ўцеклі ледзве з-пад палітычных крат.
Такіх, як мы, не мала ў цэлым свеце.
Нас шмат у Еўропе, шмат нас і ў Літве,
Нас любяць усюль, куды мы ні прыедзем,
Але не любяць у сваім сяле.
Бы мо не быдла, мы свабоды хочам,
І праўды, справядлівасці няма,
Бо мы не тыя, хто пражыць у балоце
Згадзіўся ўжо даўно, і крыўды ў іх няма.
Не тыя, хто гатовы дзеля грошай
Сваю Радзіму, родны кут прадаць,
А тыя, хто заплоціць грошы,
Каб у Беларусі жыць і працаваць…