На плошчу выходжу я разам з народам,
На плошчу свабоды, на плошчу народу.
Туды, дзе гісторыя наша вяршылася,
Туды, дзе Радзіма мая нарадзілася… Успомнім мы год васемнаццаты разам,
Успомнім цяпер, у дзве тысячы восьмым.
Тады мы свабоды сваёй дасягнулі,
Цяпер мы таксама здабыць яе можам.
Тады ў нас усе атрымалася добра.
Той год для народа быў самы шчаслівы,
Цяпер мы таксама дасягнуць усяго можам.
Нам проста на плошчу патрэбна ўсім выйсці…
На тую плошчу, якую мы славім,
Каліноўскага плошчай яе мы завем.
Туды, дзе гісторыя наша вяршылася,
Туды, дзе Радзіма мая нарадзілася…