Будзе час… Будзе час – народ паўстане,
Вернуць Родную зямлю.
Жыць на свеце лепей стане.
Бога ўвесь час малю.
Герб “Пагоня” ўзыдзе на неба,
Ззяць нам ярка будзе, як сонца.
Хопіць кожнаму чалавеку хлеба
У Беларускай Роднай старонцы.
Будзе час і свет убачыць:
Колькі зорак у Беларусі,
Просты люд зямлю праславіць,
Назавуць усе нас: “Людзі!”
- “Жыве Беларусь!” –
Скажа кожны на планеце.
- “Жыве Беларусь!” –
Скажа кожны ў цэлам свеце
Не чапайце…
Не чапайце нашае веры,
Не чапайце нашае мовы,
Не чапайце веры ў тое,
Што Беларусь гэта сьвятое.
Не чапайце блакітнага неба,
Не чапайце зялёных абсягаў,
Не чапайце сялянскага хлеба,
Не чапайце вы роднага сцяга.
***
Наш мир оставил нас одних,
Между Лукою и Россией.
Наш мир забросил нас в страну,
Где есть и горе, и насилье.
В страну не збывшихся надежд,
Надежд на слово и свободу,
Надежд на флаг наш и на герб,
И на свободы нашей волю.
Мы здесь родились, здесь росли.
Любили каждый миг свободы.
Искали вместе – не нашли,
Нашли, лишь, мы Луку урода.
Он слово молвит – мы смеёмся,
Он ступит шаг, а там говно.
Но где же люди?! Где найдутся?!
Кто не отчаялся ещё?!
И выйдем мы за нашу долю,
За флаг свободы и за герб,
За наш язык, за нашу волю,
И за священный, ржаной хлеб.
Нашчаткі
Ішлі мы доўга да свабоды,
Да волі роднае ішлі.
Прайшлі марудна нашы годы,
Але свабоды не знайшлі.
Куды ж ты дзелася свабода?
Ты ўцякла куды ад нас?
Прайдуць з прыгнётам нашы годы
І смерць ужо пакліча нас.
І мы памрэм, недачакаўшысь
Свабоды Роднае зямлі.
Тая зямля, якой калісьці
Наш прах засыплюць назаўжды.
Але нашчаткі будуць верыць,
Але нашчаткі будуць жыць.
У волю будуць яны верыць
І шчыра сэрцам будуць жыць.
Яны і створаць, што захочуць,
Бо разам будуць увесь час.
І край свой Родны будуць славіць,
Успамінаць будуць пра нас.
Пра тых, у душы свабодных, вольных,
Але далёка не такіх.
Пра тых галодных і халодных
Хто быў да іх – пра тых усіх.
Жыццё (Мэта жыцця)
Жыццё захапляла мяне з кожным днём,
Жыццё натхняла на думкі, спевы,
Жыццё ўзіралася на сонца днём,
Жыццё глядзела на месяц у цемру.
Жыццё без клапот, без нуды жыццё,
Жыццё без прыгнёту цікавым будзе,
Жыццё за свабоду – за мір жыццё.
Жыццё гэта сэнс, жывуць ім людзі.
У кожнага ёсць свой сэнс жыцця
І кожны імкнецца да мэты пэўнай,
Да мэты любові, да мэты быцця,
У мэту сваю мы верым вельмі.
І кожны калісьці дасягне яе,
Дасягне той мэты, што нёс праз жыццё,
Бо вера галоўнае – вера ў сябе,
А той хто не верыць – не здзейсніць яе.