Мы беларусы, наша краіна - Беларусь. Народаў і краін у свеце шмат. У Швецыі жывуць шведы, у Польшчы - палякі, у Расіі - рускія. Кожная кpaiнa, кожны народ адрозніваецца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ i кpaiнa маюць свае знакі. Гэта ГЕРБ i СЦЯГ. Гербы i сцягі людзі прыдумалі даўно. Рыцары ў цяжкіх жалезных латах малявалі знакі свайго роду - гербы - на шчытах. А да вострай дзіды (кап'я) прывязвалі кавалачкі тканіны, якія i назвалі сцягамі. Па гербах на шчытах i па каляровых сцягах ваяры маглі ў гарачым бai пазнаць, дзе свае, а дзе чужынцы. Лічылася, што войска, якое страціла сцяг, пацярпела паразу i пакрылася ганьбай. Таму сцяг бераглі як вока. Мы, беларусы, адвеку шануем герб Пагоня i бела-чырвона-белы сцяг. Герб Пагоня прыйшоў да нас з даўніх часоў. Срэбны рыцар на кані скача па горадзе i клiчa: "Пагоня! Пагоня!". Гэты кліч азначаў, што на мірную беларускую зямлю напалі чужынцы, i усе мужчыны павінны стаць на яе абарону, разбіць ворага i гнаць аж да мяжы.
У правай руцэ рыцара меч, у левай — шчыт з залатым крыжам. Шасціканцовы крыж - гэта знак добрага i цёплага Сонца - Ярылы.
Падобны да Ярылавага i залаты з каштоўным каменнем крыж Ефрасінні Полацкай - галоўная святыня беларусаў, якую ад нас ў вайну вывезлі воpaгi. Сургучнаю пячаткай з Пагоняй некалі запячатвалі пасланні беларускія вялікія князі. Быў час, калі самым небяспечным ворагам Беларусі стала нямецка-крыжацкае войска. Крыжакі захапілі суседнія краіны i хацелі заваяваць Беларусь. Але беларускія рыцары пад знакамі Пагоні ўшчэнт разблі крыжакоў ля вёскі Грунвальд.
Усё лятуць i лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!
Так пicaў пра Літоўскую, гэта значыць старабеларускую, Пагоню вялікі наш паэт Максім Багдановіч.Наш сцяг мае тыя ж колеры, што i герб. Так i трэба па правілах. Пад такімі сцягамі нашыя продкі ваявалі з туркамі ды Масквой паўтысячы гадоў таму. Акрамя трохпалосных, узнімалі i белыя сцягі з чырвоным крыжам святога Юр'я - апекуна i заступніка Беларусі на нябёсах. Ёсць легенда пра тое, як узнік наш сцяг. Быццам жыў у Беларусі разумны i мужны князь, якога шанаваў народ i баяліся воpaгi. Kaлi ж нападалі чужынцы - смела ішoў у бой, сам ваяваў ды іншымі камандаваў так, што непрыяцель у жаху ўцякаў. Ды неяк у сечы князя паранілі: чужы рыцар мечам рассек яму лоб. Верныя сябры вынеслі князя з поля бітвы i перавязалі рану белым палатном. Але беларускія рыцары, застаўшыся без любімага князя, пачалі адступаць. I тады паранены князь падняуся, зняў павязку з ілба i разгарнуў яе над галавой, быццам сцяг. Прыгожа нaпicaў пра гэта паэт i спявак Сяржук Сокалаў-Воюш:
І тады падняуся князь з зямлі,
Белыя павязкі зняў з чала.
Як штандар, яны у руках былі,
Як праменні зыркага святла.
Кроў лягла чырвонай паласой
Цераз палатна сляпучы снег -
I схапіўся зноў за зброю вой,
I чужак заснуў у кургане.
Разгорнутая белая павязка з чырвонай паласой пасярэдзіне стала знакам мужнасці, стала сцягам, і рыцары зноў пайшлі ў бой - i перамаглі. Пад гербам Пагоня змагаліся з расійскім войскам паўстанцы Кастуся Каліноўскага. Раней герб Пагоня ўпрыгожваў дзяржаўныя будынкі i залы ўрачыстасцяў. Ён быў i на дакументах, на грошах, на паштовых марках Беларусі. У розных краін розныя гербы i сцягі. Па гербах відаць, якія знакі мужнасці, справядлівасці, магутнасці шануюць у гэтай краіне. Герб Чэхіі - леў, на гербе Швецыі тры залатыя кароны, палякі маюць на гербе арла, а на гербе далёкай Аўстраліі бачым кенгуру i страўса. Сцягі вывешваюць i падымаюць на святы. Людзі шануюць сцягі cвaix кpaiнaў. Напрыклад, фіны штораніцы узнімаюць над дамамі свой фінскі сцяг - залаты крыж на блакітным палотнішчы. Вельмі любяць свой зорна-паласаты сцяг амерыканцы i нават спяваюць пра яго песні. Украінцы маюць блакітна-жоўты сцяг, рускія — бела-сіне-чырвоны, немцы — чорна-чырвона-жоўты. Для нас, беларусаў, сярод ycix сцягоў найпрыгажэйшы наш сцяг - бела-чырвона-белы. Ён прыкметны здалёк, ён такі светлы i лёгкі, быццам ляціць у нябёсах. Беларусы спрадвеку шанавалі белы i чырвоны колеры. Белы - колер чысціні, свабоды i веры, колер спакойнай вады. Можа, мы таму i называемся БЕЛАРУСЫ, што любім гэты колер, любім свабоду i чысціню. Пра беларускі сцяг кажуць: ён - быццам гронка каліны на белым снезе. А памятаеце, як вышыты нашыя народныя кашулі, вытканы ручнікі? Чырвонымі ніткамі па белым. Чырвоны колер - гэта колер смеласці ды адвагі, колер палкага агню. Вось i атрымліваецца, што беларускі сцяг як беларуская душа. Беларус - спакойны, мудры, верны слову чалавек, але калі краіна ў бядзе, ён бярэцца за зброю i бароніць Бацькаўшчыну. Беларусы ніколі не забываліся пра свае сцяг i герб. Даўно прамінулі часы жорсткіх бітваў. I сёння нашыя знакі нагадваюць нам пра тое, што мы старажытны народ, радуюць вока сваей прыгажосцю. Непрыяцелі хацелі заняволіць Беларусь, хацелі, каб мы забыліся на ўсё сваё, навязвалі нам выдуманыя гербы i сцяі. Але людзі выходзілі на плошчы i вуліцы з любімым сцягам i роднаю Пагоняй. У верасні 1991 года бела-чырвона-белы сцяг i герб Пагоня зноў сталі дзяржаунымі - знакамі незалежнай Беларусі. Шануйма ж ix! Але іх зноў замянілі на зусім не нашую сімволіку, на чырвона зялёны сцяг і нейкі не зразумелы герб. Чырвоны колер – колер лідэрства(якога няма) і пралітай беларускай крыві, але пралітай не на поле боя з ворагам, а тая кроў беларускага народа якая была праліта на плошчах, у баі за незалежнасць з беларускай уладай. Зялёны колер азначае мноства лясоў и лугоў, але не трэба забываць, что зялёны колер прысутнічае толькі на сцягах масульманскіх краін, няма ні воднай славянскай краіны на сцягах якой прысутнічае зялёны колер.