Стрэлы
Узрываюцца дзверы і шыбы дрыжаць,
Узрываецца неба і вецер.
Стрэлы імгненна з аблокаў ляцяць,
Вольнасці вогненнай стрэлы. Гэтыя стрэлы адна за другой,
У небе яны ўзнікаюць.
Не дачакаўшыся грому свайго,
Стрэлы бясследна знікаюць.
Век гэтых стрэлаў нядоўгі зусім,
Але ён вельмі прыгожы.
Мабыць, з-за гэтага доўжыцца ён
Пару сякунд пасля роду.
І застаецца ад іх, тлолькі, мне
Памяць, любоў і прызнанне.
Стрэлы з’яўляюцца шмат дзе, усюль,
Але ж знікаюць зарана...